РУС БЕЛ ENG

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы,  аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі.  

Наш дзіцячы сад  таксама адзначыў свята роднай мовы. У кожнай узроставай групе была арганізавана выстава дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў .   Дзеці і дарослыя віталіся на роднай мове, чыталі мастацкія творы на ей, вучылі вершы, адгадвалі беларускія загадкі, гулялі ў рухомыя гульні.

поделиться в: