РУС БЕЛ ENG

Тыдзень беларускай мовы

20.02.2023

Мова...

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.    Анатоль Грачанікаў

З 20.02.2023 па 24.02.2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №10 г. Асіповічы” праходзіць Тыдзень беларускай мовы. Кожны дзень мы будзем рознымі спосабамі прызнавацца ў любові роднай мове, роднай зямлі, а галоўнае – паабяцаем адзін аднаму зберагчы мову, культуру і традыцыі Бацькаўшчыны. Наш народ ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўвае скарб, атрыманы ў спадчыну, – нацыянальную мову! Мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і захоўвае беларусаў як адзіную нацыю.                                        

Няхай гучыць наша родная мова!

 

поделиться в: